Зяленскі патроліў Вярхоўную Раду: дзякую, што працягваеце прабіваць дно

Зяленскі патроліў Вярхоўную Раду: дзякую, што працягваеце прабіваць дно

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі патроліў Вярхоўную Раду ў чарговым сваім відэазвароце. Як вядома, дэпутаты не падтрымалі прапаноў прэзідэнта — ні па адстаўках міністраў, ні па законапраектах (у тым ліку і пра адказнасць за незаконнае ўзбагачэнне). Гэтыя дзеянні парламента толькі ўзмацнілі ўпэўненасць Зяленскага, што рашэнне пра роспуск было правільным.

"Дзякуй, што перад парламенцкімі выбарамі не ўводзіце народ у зман, не спрабуеце спадабацца выбарцам, а застаяцеся сабой, працягваеце прагульваць і ціснуць на кнопкі, пацвярджаеце ўсе тыя гарачыя словы, якія вам адрасуюць грамадзяне, — гаворыць Уладзімір Зяленскі. — Яны ўсе — заслужаныя. Узровень вашай падтрымкі быў 4%. Але дзякуй, што не спыняецеся і працягваеце прабіваць дно. Людзі ўсё бачаць і ўсё разумеюць. 21 ліпеня яны ўсё гэта ацэняць. Абавязкова! Таму зробім іх яшчэ раз!".

На 21 ліпеня ва Украіне прызначаныя датэрміновыя парламенцкія выбары. Найбольшы рэйтынг (ад 40% да 50%) мае партыя "Слуга народу" Зяленскага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі