Зяленскі пойдзе на другі тэрмін, калі выбары пройдуць падчас вайны

Уладзімір Зяленскі сярод вайскоўцаў / t.me/V_Zelenskiy_official/

Уладзімір Зяленскі сярод вайскоўцаў / t.me/V_Zelenskiy_official/

Уладзімір Зяленскі пойдзе на другі тэрмін, калі выбары пройдуць падчас вайны. Пра гэта прэзідэнт Украіны заявіў у інтэрв'ю партугальскім журналістам.

"У 2024 годзе, калі будзе працягвацца вайна, калі выбары будуць праводзіцца, я ніколі ў сваім жыцці не кіну сваю дзяржаву, — сказаў Зяленскі. — Таму што я з'яўляюся гарантам Канстытуцыі, я яе абараняю ў любым выпадку".

Уладзімір Зяленскі стаў прэзідэнтам на выбарах 2019 года. Перад імі ён казаў, што ідзе на адзін тэрмін. Па Канстытуцыі чарговыя парламенцкія выбары павінны былі адбыцца ва Украіне восенню 2023-га, а прэзідэнцкія — у сакавіку 2024 года, аднак заканадаўства і Канстытуцыя Украіны забараняюць праводзіць выбары ва ўмовах ваеннага становішча.

"Бі-Бі-Сі" адзначае, што заходнія саюзнікі Украіны неаднаразова намякалі, што хацелі б правядзення выбараў, нягледзячы на вайну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі