Зяленскі запрасіў Лукашэнку ва Украіну
Уладзімір Зяленскі афіцыйна запрасіў Аляксандр Лукашэнку ва Украіну. Візіт запланаваны на восень падчас правядзення ў Жытоміры II Форума рэгіёнаў Украіны і Беларусі. Пра гэта паведаміў украінскі амбасадар Ігар Кізім. Паводле яго слоў, беларускага кіраўніка якраз запрасілі наведаць згаданы форум, інфармуе БЕЛТА.
"Падрыхтоўка [да візіту] ідзе планава, — кажа Кізім. — Ва ўсялякім выпадку, нашыя лідары пра гэта ведаюць, яны ў курсе справы". Украінскі амбасадар мяркуе, што запрашэнне будзе прынятае і Лукашэнка наведае Украіну. Дагэтуль ён не сустракаўся з Зяленскім.