З’явілася новая банкнота наміналам 50 еўра
У аўторак, 4 красавіка, у абароце з’явілася новая банкнота наміналам 50 еўра. Прэс-служба Еўрапейскага цэнтральнага банку адзначае, што яна мае новыя ступені абароны ад падробкі. Партрэт багіні Еўропы змешчаны на банкноце ў выглядзе вадзянога знаку, яго ж можна пабачыць і на галаграфічнай вертыкальнай паласе. У ніжнім левым куце пазначаны намінал, гэтыя лічбы мяняюць колер з сіняга на цёмна-зялёны ў залежнасці ад кута агляду.
У абароце пакуль застаюцца і старыя купюры наміналам 50 еўра.
Фота: BNA