З'явілася петыцыя ў абарону права выкладчыкаў БДМУ на ўдзел у канферэнцыях

Доктар, ілюстрацыйнае фота

Доктар, ілюстрацыйнае фота

На сайце e-petitions.by з'явілася петыцыя ў абарону правоў выкладчыкаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, заўважылі праваабаронцы MAYDAY.

Аўтары петыцыі хочуць адмяніць рашэнне рэктара БДМУ Сяргея Рубніковіча. Раней ён, як распавядала Еўрарадыё, забараніў выкладчыкам удзельнічаць у канферэнцыях і выкладаць на курсах без зацвярджэння Міністэрства аховы здароўя і "спецдазволу".

"Мы верым, што акадэмічная свабода і магчымасць удзелу ў навуковай дзейнасці з'яўляюцца фундаментальнымі прынцыпамі адукацыі і развіцця навуковай супольнасці. Забарона свабоднага ўдзелу ў навуковых мерапрыемствах для выкладчыкаў БДМУ ў канчатковым выніку прывядзе да падзення ўзроўню падрыхтоўкі студэнтаў-медыкаў, што негатыўна адаб'ецца на насельніцтве Рэспублікі Беларусь", — сцвярджаецца ў петыцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі