З'явілася відэа з "Фандоку" пасля выбуху

З'явілася відэа з "Фандоку" пасля выбуху

Супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях абнародавалі відэа з цэху бабруйскага ААТ "Фандок", дзе ўвечары 21 чэрвеня адбыўся выбух.

Як паведамляла Еўрарадыё, выбух здарыўся ў цэху па вытворчасці ДСП. Пасля выбуху пачаўся пажар. Паводле ранейшай інфармацыі, малады чалавек быў шамталізаваны з апёкамі, дзве жанчыны пацярпелі ад выбуховай хвалі. 

Прэс-служба МНС удакладняе, што ў цэху выбухнула пылапаветраная сумесь. Пацярпелы работнік атрымаў апёкі 1-2-й ступені 40% цела. Дзве работніцы прадпрыемства атрымалі парэзы шклом і ад шпіталізацыі адмовіліся.

Прадстаўніца Дзяржкамітэта судовых экспертыз называла меркаванай прычынай збой у працы абсталявання. У МНС лічаць, што меркаванай прычынай выбуху стала парушэнне тэхналагічнага рэгламенту сушкі драўнянага пілавіння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі