З'явілася відэа з турніру ў падтрымку палітвязня Аляксандра Івуліна

З'явілася відэа з турніру ў падтрымку палітвязня Аляксандра Івуліна

З'явілася відэа з футбольнага турніру ў падтрымку палітвязня Аляксандра Івуліна. Днямі ён прайшоў у польскай сталіцы з удзелам 16 аматарскіх каманд (арганізатар — Беларускі Дом у Варшаве). Першае месца заняла каманда BSSF (у яе складзе былі трэнер Аляксандр Хацкевіч, футбаліст Ілля Шкурын).

"Нашай мэтай было выразіць салідарнасць спартыўнай супольнасці з сумленным журналістам і футбалістам "Крумкачоў", піша Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці. — Гэты турнір — напамін кожнаму беларусу пра яго барацьбу".

У пачатку 2022-га журналіста і футбаліста Аляксандра Івуліна асудзілі на 2 гады калоніі. Ён за кратамі з чэрвеня 2021 года. Беларускія праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі