З'явіліся падрабязныя здымкі з месца катастрофы Airbus А320 (відэа)
На фота бачна, што самалёт разарвала на дробныя кавалкі. Ад яго амаль не засталося буйных частак. Целы таксама не знойдзены.
У твітары, у шэрагу французскіх СМІ з'явіліся першыя здымкі з месца падзення ў французскіх Альпах пасажырскага самалёта Airbus А320. На адным з іх відаць тысячы аскепкаў, раскіданых на схіле гары. Паведамляецца, што ратавальнікі не знайшлі жывых людзей — усе загінулі.
На борце Airbus A320 было 150 чалавек. Усе загінулі (абноўлена)
Нагадаем, на борце пасажырскага авіялайнера Airbus А320 кампаніі Germanwings, які ляцеў з Барселоны ў Дзюсельдорф, знаходзіліся 150 чалавек (144 пасажыра і 6 чальцоў экіпажу). Большасць загінулых — грамадзяне Нямеччыны, але былі і дзясяткі грамадзян Іспаніі і Турцыі.
На самалёце Airbus А320 вярталіся на радзіму 16 нямецкіх школьнікаў
Прычына катастрофы пакуль невядомая.