З'явіліся здымкі асуджаных у Баранавічах пратэстоўцаў

Суд у Баранавічах

Суд у Баранавічах / nashkraj.by

Дзяржаўнай газетай "Наш край" апублікаваныя здымкі асуджаных у Баранавічах пратэстоўцаў. У жніўні 2020 года яны ўдзельнічалі ў масавых пратэстах супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Днямі былі асуджаныя 8 чалавек: Аляксандр Лявончык, Яўген Цыбулька, Юрый Хаванскі, Міхаіл Петраш, Філіп Сцёпін, Вячаслаў Баравік, Крысціна Дыдышка-Чаркашына і Іван Дыдышка. Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы прызнаў усіх іх вінаватымі ў "актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Ім было прызначана пакаранне з пазбаўленнем волі на тэрмін ад 1 года да 3 гадоў. Жанчыну асудзілі з адтэрміноўкай прымянення пакарання, пакуль яе дзіцяці не споўніцца 3 гады, паведамляе выданне.

БЕЛТА ўдакладняе, што судзілі не толькі жыхароў Баранавічаў, але і Нясвіжскага раёна. Ім ад 18 да 40 гадоў. Высвятляецца, што адзін з мужчын асуджаны на 25 гадоў зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму. Такое пакаранне яму прызначана "па сукупнасці злачынстваў... зыходзячы з таго, што... раней 11 разоў прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, у тым ліку за забойства".

Сцвярджаецца, што ў ноч з 10 на 11 жніўня 2020-га пратэстоўцы былі на праезнай частцы вуліц Камсамольскай і Гагарына ў Баранавічах, "гучна крычалі, выкрыквалі лозунгі, дэманстравалі палотны бел-чырвона-белага колеру", "перашкаджалі руху транспартных сродкаў і нармальнаму функцыянаванню прадпрыемстваў і арганізацый". 

Згаданую групу судзілі з пачатку сакавіка. З 28 сакавіка ў Баранавічах судзяць яшчэ адну групу пратэстоўцаў. У ёй 9 чалавек.

З'явіліся здымкі асуджаных у Баранавічах пратэстоўцаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі