З'явіўся сайт з парадамі па атрыманні "пашпарта замежніка" ў розных краінах

Пашпарт Рэспублікі Беларусь / Polsha24, ілюстрацыйнае фота

Пашпарт Рэспублікі Беларусь / Polsha24, ілюстрацыйнае фота / Polsha24

У дапамогу беларусам, якія пацярпелі ад адмовы рэжыму выдаваць пашпарты за мяжой, пачаў дзейнічаць новы рэсурс, распавёў намеснік кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі.

Гэта сайт pashpart.org, створаны з ініцыятывы Народных амбасадаў Беларусі пры дапамозе Офіса Святланы Ціханоўскай і Аб'яднанага пераходнага кабінета. На ім публікуецца інфармацыя па атрыманні "пашпарта замежніка" ў розных краінах. На сёння на сайце ёсць інфармацыя па 18 краінах Еўропы. Агулам такіх краін 29.

"Са свайго боку акрамя праекта нацыянальнага пашпарта Беларусі мы будзем працаваць з нацыянальнымі ўрадамі і міжнароднымі арганізацыямі дзеля спрашчэння і паскарэння працэдур легалізацыі і атрымання беларусамі праязных дакументаў у розных краінах", — запэўнівае Кавалеўскі.

"Пашпарт замежніка" — гэта адна з магчымасцяў беларуса за мяжой легалізавацца, калі абмяняць ці атрымаць новы пашпарт у Беларусі небяспечна.

Абʼяднаны пераходны кабінет заяўляе, што праца над праектам новага нацыянальнага пашпарта Беларусі працягваецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі