100 чалавек атрымаюць бясплатныя візы на "Басовішча"

Арганізатары фестывалю "Басовішча-2015" дамовіліся на візавую падтрымку наведвальнікаў. Праўда, згодна з умовамі польскай амбасады ў Мінску, бясплатныя візы атрымаюць толькі 100 чалавек.


"Амбасада пагадзілася толькі на 100 візаў. Гэта няшмат, ведаем. Але добра, што хаця б столькі людзей змогуць яе атрымаць. Таксама вельмі важна, каб людзі даслалі да нас заяўкі да 21 чэрвеня, каб мы маглі добра падрыхтавацца да працы з амбасадай", – каментуе сітуацыю з візамі арганізатарка фэсту Ганна Пякарская.


"Басовішча-2015" пройдзе 17-18 ліпеня ў Гарадку, што на польска-беларускай мяжы. Хэдлайнерамі фэсту заяўленыя гурт Brutto і Лявон Вольскі. Таксама на сцэне выступяць беларускія каманды Dzieciuki і Yegor Zabelov Trio, польскія гурты Lao Che і Ostrov. Астатнія ўдзельнікі івенту будуць названыя цягам бліжэйшых двух тыдняў. Арганізатары кажуць, што чакаюць дадатковага фінансавання. Калі ў выніку яго не атрымаюць, то фэсту давядзецца зменшыць колькасць удзельнікаў.


Заяўкі дасылаць на адрас  [email protected].  У іх мусіць быць наступная інфармацыя: 


1) імя і прозвішча,


2) дата нараджэння,


3) адрас,


4) кантактны нумар,


5) нумар пашпарту,


6) дата выдання і прыдатнасці пашпарту.


Заяўкі прымаюцца да 21.00 21 чэрвеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі