100-ы дзень «Ежедневника»

Выйшаў 100-ы нумар беларускай электроннай газеты «Ежедневник». Пра сваё незвычайнае для Беларусі выданне распавядае яго галоўны рэдактар Сяргей Сацук: «Арыгінальнасць газеты найперш у дастаўцы. Гэта першая ў краіне газета, якая рыхтуецца, як звычайнае друкаванае СМІ: з рэдактурай, карэктурай, вёрсткай.

А пасля не пасылаецца ў друкарню і не развозіцца ў друкаваным выглядзе, а рассылаецца па электроннай пошце. Гэта дастаткова зручна.

Мы вырашылі не канспіравацца, як у нас прывыклі новыя незалежныя газеты рабіць, бо баяцца, што ўлады на іх будуць ціснуць ці што.

Мы пайшлі іншым шляхам. Паколькі лічым, што такая псіхалогія людзей, у тым ліку і чыноўнікаў - калі рабіць нешта ў тайне, то яны бачаць у гэтым нейкую змову, нейкую небяспеку для сябе. І адпаведна будуць прымаць нейкія захады.

Таму ад пачатку хочам супрацоўнічаць з уладамі, з міністэрствамі. Расказваць, што ў іх добрага адбываецца.

Але гарантый не даем, што мы пра нешта не будзем пісаць, што будзем сябе абмяжоўваць у свабодзе слова. Але адначасова даем магчымасць выказаць уладам іх пазіцыю».

Дададзім, што «Ежедневник» ужо мае каля 5700 падпішчыкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі