12-гадовы Рома, які выратаваў брата ў пажары, ужо глядзіць мульцікі

У палаце Ромы / Міністэрства аховы здароўя
У палаце Ромы / Міністэрства аховы здароўя

12-гадовы Рома Кагадоўскі, які выратаваў свайго брата пры пажары, прыйшоў у сябе, але дыхае праз апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх. Стан хлопчыка па-ранейшаму цяжкі, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

З Раманам пастаянна побач мама. Яна чытае яму кнігі. Хлопчык часам глядзіць мульцікі.

У Міністэрстве аховы здароўя пішуць, падчас аперацый яму праводзілася мясцовае лячэнне апёкавых ран, лекары выдалялі пацярпелыя абпаленыя тканіны з ужываннем сучасных тэхналогій.

Здарэнне адбылося 28 красавіка ў вёсцы Сідаравічы. Калі пачаўся пажар, Раман спачатку спрабаваў яго патушыць, а потым схапіў малодшага брата, вынес яго на вуліцу, перадаў дарослым і страціў прытомнасць. З апёкамі і парэзамі яго забралі ў раённую бальніцу, а потым на верталёце перавезлі ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр БХМД.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі