13 чалавек рэзалі калючы дрот на мяжы Польшчы і Беларусі
13 чалавек спрабавалі знішчыць толькі што пабудаваны плот на мяжы Беларусі і Польшчы.
Гэта была палітычная маніфестацыя супраць кіроўнай польскай партыі "Права і справядлівасць".
Удзельнікі гэтай акцыі грамадзянскага супраціву заяўляюць, што ўрад Польшчы дэгуманізуе ўцекачоў з Усходу, а спроба пазбавіцца ад іх, адгарадзіўшыся калючым дротам, не вытрымлівае ніякай крытыкі. "Неабыякавыя грамадзяне" вырашылі дзейнічаць і знішчыць плот сваімі рукамі.
Пад маніфестам падпісаліся 13 чалавек: Гжэгаж Анташэўскі, Юлька Бэднарэк, Дамінік Берлінскі, Ангеліка Даманьска, Юлія Гасціньска, Ізія, Леакадзія Юнг, Анна Кулеша, Барташ Крамэк, Зузанна Лесяк, Томаш Мыслэк, Каятан Врублеўскі, Бэрнард ван дэр Эсх. Верагодна, менавіта іх і затрымалі на мяжы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.