14 сакавіка ў Беларусі захаваецца парывісты вецер
14 сакавіка ў Беларусі будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е, перадае Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Уначы і зранку месцамі будуць слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-заходні парывісты, удзень месцамі па паўночным захадзе краіны — моцны парывісты.
Уначы будзе -3...+2, удзень паветра прагрэецца да 3-9 градусаў цяпла.