143 тысячы беларусаў жывуць у Польшчы з дзейнымі дазволамі

Варшава

Варшава / Reuters

143 тысячы беларусаў жывуць у Польшчы з дзейнымі дазволамі. За год і два месяцы іх стала на 24 тысячы больш. А са жніўня 2020 года — у 5 разоў больш (тады ў Польшчы было толькі 28 тысяч грамадзян Беларусі з ВНЖ і пад абаронай), паведамляе тг-канал "Беларусы ў Польшчы" са спасылкай на звесткі Упраўлення па справах замежнікаў.

42,3 тысячы беларускіх мігрантаў ужо маюць пастаянны від на жыхарства, 1,6 тысячы — карту рэзідэнта Еўрасаюза.

Раней стала вядома, што на канец 2024-га ў Польшчы афіцыйна працавалі 134900 беларусаў. Гэта на 5500 больш, чым год таму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.