15 чэрвеня ў Беларусі будзе да +28

Спёка вяртаецца ў Беларусь / Еўрарадыё
Спёка вяртаецца ў Беларусь / Еўрарадыё

У чацвер, 15 чэрвеня, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер чакаецца ўсходні ўмераны, пры навальніцах — парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 10-16 вышэй за нуль, па поўначы краіны месцамі будзе 7-9 цяпла. Удзень прагназуецца +22...+28.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі