15 сутак пенсіянеру з Мікашэвічаў — за падабайкі пад пастом пра Ціханоўскую
Анатоль Прышчык
74-гадоваму пенсіянеру з Мікашэвічаў Анатолю Прышчыку прысудзілі 15 сутак за падабайкі ў "Аднакласніках" пад інфармацыяй пра Святлану Ціханоўскую — таксама ўраджэнку Мікашэвічаў. Прысуд у Лунінецкім судзе вынесла суддзя Вікторыя Жук, прызнаўшы яго вінаватым у распаўсюдзе "экстрэмісцкіх матэрыялаў".
Як паведамляюць праваабаронцы, на судзе мужчына казаў, што не помніў пра тыя падабайкі. Анатоль Прышчык звяртаў увагу, што мае праблемы з сэрцам, а ў 2022-м яму аперавалі рак лёгкага.
Як распавядала Еўрарадыё, пенсіянера затрымалі надвячоркам 12 лютага. Па словах сваякоў, на яго затрыманне прыехалі ў "бусіку" 15 чалавек са зброяй. Пры затрыманні мужчыну кінулі тварам у зямлю.
Анатоль Прышчык быў сябрам ЦК партыі БСДП (Грамада), неаднаразова з'яўляўся назіральнікам на выбарах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.