17 чэрвеня месцамі ў Беларусі прагназуюцца моцныя залевы і град

17 чэрвеня месцамі ў Беларусі прагназуюцца моцныя залевы і град

У сераду, 17 чэрвеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет. 

Уначы месцамі, а ўдзень па паўднёвым захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Удзень пры навальніцах месцамі прагназуюцца моцныя залевы, град. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе слабы туман. Вецер чакаецца ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Удзень месцамі прагназуецца шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 метраў за секунду. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі 

Уначы будзе 14-19 вышэй за нуль, удзень чакаецца 25-31 цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі