17-гадовага журналіста Рамана Качыну вызвалілі з-за кратаў

17-гадовага журналіста Рамана Качыну вызвалілі з-за кратаў

17-гадовы журналіст "Прессбола" Раман Качына, якога затрымлівалі месяц таму, на волі. Ён працягвае супрацоўнічаць з выданнем — чытачы "Позірка" заўважылі яго публікацыі ў свежых нумарах газеты.

Што хлопец застаецца супрацоўнікам "Прессбола", пацвердзілі ў рэдакцыі.

Сёлета Качына скончыў школу і збіраўся паступаць на журфак БДУ. Ці атрымалася гэта ў яго — незразумела. Пасля затрымання сілавікі кпілі ў сваім тг-канале, што студэнтам ён не стане, бо яны ўнеслі "карэктывы" ў яго жыццёвыя планы.

А "вінаваты" хлопец, па версіі сілавікоў, быў ва ўдзеле ў пратэстах пасля выбараў 2020 года і ў тым, што напісаў, што Расія заўсёды ваявала з Беларуссю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі