19 траўня ў Беларусі зноў чакаюцца дажджы
19 траўня ў Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку месцамі чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць 7-13 са знакам "плюс", удзень будзе 12-18 цяпла. Па ўсходзе краіны ўначы прагназуецца 14-15 вышэй за нуль, удзень чакаецца +19...+21.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.