20 чэрвеня ў Беларусі чакаюцца дажджы, у асобных раёнах — навальніцы
У аўторак прагназуюць дажджы і навальніцы / pexels.com
У аўторак, 20 чэрвеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Уначы месцамі, а зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Удзень месцамі прагназуюцца моцныя дажджы. Вецер будзе пераменных напрамкаў слабы, пры навальніцах удзень у асобных раёнах — моцны парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 12-18 цяпла, удзень чакаецца +23...+29.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.