20% маладых амерыканцаў выкарыстоўваюць смартфоны падчас сэксу
Такія вынікі паказала чэрвеньскае даследаванне кампаніі Jumio.
Паводле яго, 20% амерыканцаў ва ўзросце ад 18 да 34 гадоў працягваюць карыстацца сваімі мабільнымі прыладамі нават падчас сэксу, паведамляе сайт podrobnosti.ua. Пры гэтым у людзей, старэйшых за гэты ўзрост, сэкс і смартфоны прымудраюцца спалучаць толькі 9% рэспандэнтаў.
Дарэчы, апытанне паказала і іншыя цікавыя вынікі. Так, 12% карыстальнікаў прымаюць разам са сваімі смартфонамі душ, 19% правяраюць сваю пошту і заходзяць у сацсеткі падчас рэлігійных службаў. 33% не могуць адарвацца ад сваіх смартфонаў нават падчас рамантычных вячэраў. А 29% прызналіся, што таемна правяралі смартфоны сваіх каханых у пошуках асабістай інфармацыі.
Фота — newsru.com