2024 год стаў самым цёплым у гісторыі метэаназіранняў у Беларусі
Год запомніўся засухай, ліўнямі, ураганным ветрам, майскімі замаразкамі і анамальнай спякотай да +35°C
2024 год стаў самым цёплым за ўсю гісторыю назіранняў за надвор'ем у Беларусі, паведаміла начальнік аддзела Белгідрамета Вольга Бакланава. Сярэдняя тэмпература паветра за год склала 9,5°C, што на 2,3°C вышэй за кліматычную норму.
Такая тэмпературная анамалія назіралася на працягу 11 месяцаў запар, акрамя студзеня, які быў халаднейшы за норму на 1°C.
Самым цёплым за гісторыю назіранняў стаў верасень 2024 года: сярэдняя тэмпература дасягнула 17,5°C (на 4,8°C вышэй за норму), а на поўдні краіны паветра прагравалася да 30°C.
2024 год таксама адзначыўся частымі небяспечнымі з'явамі: засухай, ліўнямі, ураганным ветрам, майскімі замаразкамі і анамальнай спякотай да +35°C.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.