22-гадовую дзяўчыну затрымалі для "прафілактычнай гутаркі" і асудзілі — 15 сутак

22-гадовую дзяўчыну затрымалі для "прафілактычнай гутаркі" і асудзілі — 15 сутак

21 кастрычніка каля 16:00 у інтэрнат да Кацярыны Атрахімёнак прыйшлі супрацоўнікі міліцыі. Яе забралі ў Кастрычніцкі РУУС для "прафілактычнай гутаркі". Як пішуць праваабаронцы "Вясны", пад такой нагодай дзяўчыну затрымалі перад Усебеларускім народным сходам, а потым асудзілі на 15 сутак — нібыта за непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі (арт. 24.3 КаАП).

Гэтым разам на Кацярыну зноў склалі пратакол за непадпарадкаванне. Міліцыянты напісалі, быццам дзяўчына "адмовілася прайсці з супрацоўнікамі ў РУУС, упіралася і хапала сяржанта міліцыі Собалева за рукі"

Справу Атрахімёнак 22 сакавіка разглядала суддзя Вольга Няборская. Дзяўчына не прызнала віну і сцвярджала, што добраахвотна пагадзілася прайсці з міліцыянтамі.

Аднак суддзя арыштавала Кацярыну на чарговыя 15 сутак.

Па пяці ранейшых пратаколах дзяўчына ўжо адседзела агулам 55 сутак. Пасля новага суда тэрмін яе арышту вырас да 70 сутак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі