22 сакавіка ў Беларусі будзе вецер парывамі да 15-20 метраў за секунду

22 сакавіка ў Беларусі будзе вецер парывамі да 15-20 метраў за секунду

Аранжавы ўзровень небяспекі абвясціў Белгідрамет на 22 сакавіка ў сувязі з моцным парывістым ветрам. Паведамляецца, што зранку і ўдзень у пятніцу парывы паўночна-заходняга ветру дасягнуць 15-20 метраў за секунду. 

Уначы на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. 

Уначы прагназуецца 1-7 вышэй за нуль, удзень будзе +7...+12. Па паўднёвым захадзе краіны чакаецца да 14 градусаў цяпла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі