23-гадовы распаўсюднік спайса здаў міліцыі 24 схроны ў сталіцы (відэа)
Жыхар Віцебска нідзе не працаваў, ён перабраўся ў Мінск, за шэсць месяцаў засвоіў новы "бізнес".
Ён займаўся распаўсюдам курыльных сумесяў, якія ў сваім складзе ўтрымліваюць псіхатропныя рэчывы.
Пасля затрымання хлопец паказаў міліцыянтам 24 схроны, дзе ён захоўваў спайс. Распачатая крымінальная справа, затрыманаму пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі за "незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсораў".
Сталічная міліцыя адзначае, што найчасцей за рэалізацыю курыльных сумесяў затрымліваюцца маладыя людзі — ад 16 да 30 гадоў. Сярод іх шмат студэнтаў.
У Мінску затрымалі лекара-нарколага са спайсам