25 лютага 2024 года ніякіх выбараў у Беларусі не будзе — Латушка
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі трымаецца на сілавіках
Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка пракаментаваў абвешчаныя ў Беларусі на 2024 год выбары ў Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы.
"25 лютага 2024 года ніякіх выбараў у Беларусі не будзе. Ні парламенцкіх выбараў, ні выбараў у мясцовыя саветы, — кажа ў відэазвароце палітык. — У Беларусі адсутнічае законная ўлада, якая мае паўнамоцтвы прызначаць якія-небудзь выбары або іншыя электаральныя кампаніі. Міжнароднага прызнання ні гэтай імітацыі, ні яе вынікаў — таксама не будзе".
Латушка перакананы, што "большасць беларусаў добраахвотна ў гэтай імітацыі таксама не будуць прымаць удзелу". Ён падкрэслівае, што прызначаныя ў РБ дэпутаты будуць "нелегітымнымі самазванцамі". "Рэжым Лукашэнкі і выбары — гэта ў прынцыпе несумяшчальныя паняцці", — дадае палітык.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.