25 жыхароў Докшыцкага раёна судзілі за "экстрэмізм"

Сілавікі ў РБ працягваюць паляванне на "экстрэмістаў"

Сілавікі ў РБ працягваюць паляванне на "экстрэмістаў" / Euroradio

У 2024 годзе 25 жыхароў Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці судзілі за "экстрэмісцкія дзеянні" (у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці ў студзені-жніўні было 27 такіх спраў), паведамляе раённая газета. Іх не толькі прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці (штраф ці арышт). Таксама пракуратура афіцыйна папярэдзіла большасць з гэтых людзей (23 чалавек з 25) "аб недапушчальнасці ўчынення падобных правапарушэнняў".

Вядома, што сярод асуджаных "людзі рознага ўзросту і сацыяльнага статусу". Іх прызналі вінаватымі ў "распаўсюдзе ў сацыяльных сетках інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў" (у падпісцы на тг-каналы, прызнаныя ў РБ "экстрэмісцкімі", у рэпостах і г. д.).

Мясцовая пракуратура паведамляе, што ў раёне "ўстаноўлены новыя факты пікетавання без адпаведнага дазволу" (відаць, маецца на ўвазе "пікетаванне ў інтэрнэце"). І палохае жыхароў Докшыцкага раёна, што за гэта пагражае да 5 гадоў зняволення.

Дарэчы, у сераду ў Докшыцах судзілі за "экстрэмізм" начальніцу аддзела капітальнага будаўніцтва "Докшыцыводаканала" Вольгу Ломыш.

Змаганне рэжыму з так званым "экстрэмізмам" праходзіць па ўсёй Беларусі. Адзін толькі раённы суд Гродна ў 2024 годзе разгледзеў сотні "экстрэмісцкіх" спраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі