255 гадоў зняволення на ўсіх — вынікі палітычных судоў у Беларусі ў чэрвені
У чэрвені быў вынесены прысуд па справе "аб падпале дома Гайдукевіча" / БЕЛТА
У Беларусі ў чэрвені па "пратэсных" крымінальных справах асудзілі не менш за 58 чалавек, падлічылі праваабаронцы. З іх 18 жанчын і 40 мужчын. Апраўдальных прысудаў не было.
35 чалавек прысудзілі да пазбаўлення волі. У агульнай суме атрымалася 255 гадоў калоніі. Калі падсумаваць пакаранні астатніх зняволеных, выйдзе 41 год "хатняй хіміі" і яшчэ 11,5 гадоў звычайнай "хіміі". Плюс фігурантаў палітычных спраў пакаралі штрафамі амаль на 150 тысяч рублёў.
Нагадаем, у траўні па "палітычных" артыкулах у Беларусі асудзілі 51 чалавека. Але толькі 18 з іх прысудзілі да пазбаўлення волі. Калі падсумаваць тыя тэрміны, атрымалася б 68 гадоў. Такі вялікі "агульны тэрмін" у чэрвені атрымаўся за кошт прысудаў, якія вынеслі па справе "аб падпале дома Гайдукевіча". Фігурантамі справы былі 18 чалавек, але частку з іх судзілі завочна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.