27 і 29 чэрвеня ў Мінску зменяцца маршруты транспарту праз рэпетыцыі парада
Рух пасажырскага транспарту ў Мінску будзе зменены па вечарах 27 і 29 чэрвеня — з 19:30 да 22:30 і з 19:30 да 23:30 адпаведна. Гэта звязага з рэпетыцыямі тэатралізаванага эпізоду "Беларусь гераiчная", які пакажуць на вайсковым парадзе ў Дзень Незалежнасці, перадае БЕЛТА.
Аўтобусы №№ 29, 44, 136 у прамым напрамку паедуць па праспекце Машэрава, вуліцы Даўмана, Старавіленскім тракце, вуліцы Нававіленскай, вуліцы Арлоўскай і далей па маршрутах з прыпынкамі "Нававіленская", "Выстаўны комплекс". Назад яны праедуць па праспекце Пераможцаў, вуліцы Нямізе, вуліцы Багдановіча, праспекце Машэрава з прыпынкамі "Гасцініца "Юбілейная" і "Станцыя метро "Няміга".
Маршруткі №№ 1002-ТК, 1412-ТК з боку праспекта Машэрава пройдуць па вуліцы Даўмана, Старавіленскім тракце, вуліцы Нававіленскай, вуліцы Арлоўскай і далей па маршрутах у абодвух напрамках.