272 мігранта пакінулі Літву за грашовую ўзнагароду
Аэрапорт Вільні / фота: facebook.com/VilniusAirportOfficial
272 мігранта пакінулі краіну за грашовую ўзнагароду, якая склала 1000 еўра. Грошы ўручалі проста ў аэрапорце перад вылетам, паведамляе BNS.
Са снежня мінулага года Літва павялічыла да 1000 еўра выплаты "турыстам", якія пагодзяцца добраахвотна вярнуцца на радзіму. Прапанова дзейнічала да 20 студзеня 2022 года. Пасля гэтага сума знізілася да 300 эўра.
За ўвесь мінулы год беларуска-літоўскую мяжу незаконна перайшлі больш за 4,2 тысячы мігрантаў. У лагерах часовага ўтрымання замежнікаў у Літве да гэтага часу застаецца больш за 3 тысячы чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.