29 красавіка Лукашэнка выступіць з Пасланнем да беларускага народа
Раней меркавалася, што пасланне прагучыць 22 красавіка, але яго дату перанеслі.
29 красавіка Аляксандр Лукашэнка выступіць на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.
Як паведамляе БЕЛТА, кіраўнік дзяржавы звернецца з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.
Пачатак мерапрыемства прызначаны на 11-ю гадзіну. Выступ будзе транслявацца ў жывым эфіры па тэлеканале "Беларусь 1" і Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Мяркуючы па праграме, выступ Лукашэнкі разлічаны да 15-й гадзіны.
Нагадаем, што раней, паводле неафіцыйных звестак, выступ беларускага кіраўніка быў прызначаны на 22 красавіка. Аднак потым яго дату перанеслі, а сам Лукашэнка адправіўся з афіцыйным візітам у Грузію.
Пасланне Лукашэнкі пераносяць: не паспяваюць з тэкстам ці мяняюць акцэнты?
Фота — БЕЛТА