30 сакавіка з Беларусі ў Польшчу спрабавалі трапіць 99 нелегальных мігрантаў

30 сакавіка з Беларусі ў Польшчу спрабавалі трапіць 99 нелегальных мігрантаў

За 30 сакавіка на тэрыторыю Польшчы з Беларусі нелегальна спрабавалі трапіць 99 мігрантаў, паведамляе прэс-служба польскіх памежнікаў. 

Гаворка ідзе пра грамадзян Ірака, Емена і Сенегала.

Каля Чарэмхі мяжу нелегальна перашла група з 30 замежнікаў. Як кажуць у польскай Памежнай службе, беларускія памежнікі кідаліся камянямі і сляпілі польскія патрулі. 

Некалькі дзён таму беларускія ўлады зачынілі пункт для мігрантаў у лагістычным цэнтры "Брузгі". Пасля гэтага павялічылася колькасць спробу нелегальнага пераходу мяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі