36 лекараў з Беларусі пасля выбараў пераязджаюць у Польшчу

Беларускія медыкі / Еўрарадыё
Беларускія медыкі / Еўрарадыё

180 медработнікаў з краін былога Савецкага Саюза ўладкоўваюцца на працу ў Польшчы проста цяпер. Беларусаў сярод іх каля 20%. Пра гэта паведамляе Rzeczpospolita, спасылаючыся на варшаўскае рэкрутынгавае агенцтва Optimus Work.

36 врачей из Беларуси после выборов переезжают в Польшу

— Гэта прадстаўнікі ўсіх спецыяльнасцяў, якіх адабралі нашы 15 рэкрутараў. Некаторыя з іх ужо прайшлі гутаркі з кіраўніцтвам бальніц. Магчыма, што першыя спецыялісты выйдуць на працу ўжо ў студзені, — расказвае ўладальніца Optimus Work Кацпер Гансяніца-Бырцін.

Нядаўна ў Польшчы прынялі папраўкі, якія дазваляюць медыкам настрыфікаваць дакументы ў спрошчанай форме. Трэба мець стаж працы па спецыяльнасці не менш за тры гады, пацвердзіць кваліфікацыю і падаць дакумент аб валоданні польскай мовай.

Цяпер лекары, якія ўдзельнічаюць у праекце, вывучаюць польскую мову і рыхтуюцца да пераезду. Пра іх пражыванне клапоцяцца бальніцы, а ў некаторых выпадках і органы мясцовага самакіравання.

— Лекары з усходняй мяжы [Польшчы] — гэта магчымасць захаваць бальнічныя аддзяленні ў невялікіх гарадах, закрытыя праз нястачу персаналу. Спадзяюся, што дзякуючы прыезду спецыялістаў у студзені мы выратуем дзіцячае аддзяленне адной з бальніц на поўдні Польшчы. Каб яно магло нармальна функцыянаваць, там неабходна тры педыятры, а пакуль працуе толькі адзін, — кажа Гансяніца-Бырцін.

 

Бег ад рэпрэсій і рэакцыя Лукашэнкі

Са слоў заснавальніка фонду "Беларускі дом" Алеся Зарамбюка, які падтрымлівае рэпрэсаваных мігрантаў з Беларусі, многія лекары вымушаныя былі пакінуць Беларусь праз удзел у акцыях пратэсту. Кацпер Гансяніца-Бырцін дадае, што беларускія кандыдаты на працу ў Польшчы расказваюць, што іх прымушалі ставіць ілжывыя дыягназы збітым дэманстрантам.

36 врачей из Беларуси после выборов переезжают в Польшу

— Калі Польшча дасць ім магчымасць працаваць па прафесіі, яны, магчыма, застануцца тут, — кажа Алесь Зарамбюк.

А як на міграцыю медыкаў рэагуе кіраўніцтва Беларусі? У лістападзе Аляксандр Лукашэнка загадаў ураду не прымаць назад лекараў, якія паедуць на працу ў Польшчу. А ў снежні сказаў, што на месца тых, хто з'ехаў, можна ўзяць спецыялістаў з Украіны, дзе няма "ні лекаў, нічога", таму тыя звальняюцца і перш за ўсё едуць у Беларусь.

У прэс-службе Міністэрства аховы здароўя Украіны Еўрарадыё тады сказалі, што звесткі па медыках, якія з'ехалі ў Беларусь, будуць не раней за студзень. Але пра тое, каб такіх спецыялістаў было шмат, там не чулі.

У прэс-службе галоўнага санітарнага лекара Украіны Віктара Ляшко сказалі, што сітуацыя не такая, як апісвае Лукашэнка. На пераезд з Украіны ў Беларусь чаргі няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі