Лукашэнка загадаў не прымаць назад дактароў, якія паедуць працаваць у Польшчу

Лукашэнка загадаў не прымаць назад дактароў, якія паедуць працаваць у Польшчу

Аляксандр Лукашэнка даў загад ураду не прымаць назад дактароў, якія паедуць працаваць у Польшчу. Пра гэта ён заявіў на нарадзе 5 лістапада. 

Яго абурыла нядаўнія меры польскага ўрада, які спрасціў працаўладкаванне замежных дактароў, якія атрымалі кваліфікацыю за межамі Еўрасаюза. Гэтыя захады тлумачацца барацьбой з эпідэміяй COVID-19.

Замест ранейшай шматмесячнай працэдуры дактары могуць пачынаць працу амаль адразу. Натуральна, што асноўныя кандыдаты — лекары з Беларусі і Украіны.

"Хачу папярэдзіць: лішніх лекараў у нас няма. Нам самім трэба лячыць нашых людзей. Але, верныя свайму прынцыпу, мы нікога трымаць не будзем. Аднак трэба разумець: з'ехаў — назад не вернешся, там будзеш працаваць і зарабляць тыя вялікія грошы, за якімі з'ехаў", — цытуе БЕЛТА словы Лукашэнкі. Ён падкрэсліў, што гэта не пагроза, а загад для ўрада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі