38-гадовага будаўніка з Мікашэвічаў злавілі на распаўсюдзе порна ў сацсетках

38-гадовага будаўніка з Мікашэвічаў злавілі на распаўсюдзе порна ў сацсетках

Лунінецкія міліцыянты даведаліся, што адзін з жыхароў Мікашэвічаў стварыў ананімную анкету ў сацыяльнай сетцы для кантактаў на пэўную тэматыку. На сваёй старонцы "Вконтакте" ён у вольным доступе размясціў парнаролік.

На старонцы не было ніякай асабістай інфармацыі, абсалютна ўсе звесткі былі выдуманыя. Яго фрэндамі былі пераважна жыхары Мікашэвічаў, якія ведалі, з кім кантактуюць, адзначае прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама. 

Аператыўнікі прааналізавалі інфармацыю і выявілі ўладальніка акаўнту. Гэта быў 38-гадовы майстар аднаго з будаўнічых прадпрыемстваў горада. Наконт порна мужчына патлумачыў, што яму спадабалася відэа, і ён пакінуў яго ў сябе на старонцы, каб не страціць. Дарэчы, мужчына ведаў, што за распаўсюд порна існуе крымінальная адказнасць, але не чакаў, што яго вылічаць.

На мужчыну пачалі крымінальную справу. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі