7 сакавіка ў Беларусі будзе да +13 і парывісты вецер

7 сакавіка ў Беларусі будзе да +13 і парывісты вецер

У чацвер, 7 сакавіка, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, інфармуе Белгідрамет

Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень па поўначы краіны месцамі пройдуць невялікія дажджы. На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвы парывісты, зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі парывісты, моцны парывісты. 

Уначы слупок тэрмометра пакажа -3...+2, па ўсходзе Беларусі чакаецца 4-7 марозу. Удзень паветра прагрэецца да 3-9 градусаў цяпла, па захадзе прагназуюць 10-13 са знакам "плюс".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі