70 беларусаў папрасілі прытулак у Латвіі са жніўня 2020-га

70 беларусаў папрасілі прытулак у Латвіі са жніўня 2020-га

70 грамадзян Беларусі папрасілі ў Латвіі прытулак з 1 жніўня 2020 года. Такую лічбу называе кіраўніца Упраўлення па справах грамадзянства і міграцыі Латвіі Майра Розэ, піша delfi.lv.

31 чалавек атрымаў статус бежанца, а 15 чалавек — альтэрнатыўны статус. Астатніх або перанакіравалі ў іншыя краіны, або не пабачылі падставы даць статус.

Па словах Розэ, сёлета ў Латвіі папрасілі прытулак 470 чалавек. Прыкладна 300 з іх перайшлі мяжу нелегальна. 

Яна дадала, што прытулку просяць усе, хто незаконна пераходзіць мяжу з боку Беларусі. Цягам месяца з імі праходзіць першае інтэрв'ю, пасля чаго разгляд заяўкі займае каля трох месяцаў. Агулам працэс разгляду займае шэсць-восем месяцаў. Калі чалавек незадаволены гэтым тэрмінам, ён можа падаваць заяву ў суд. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі