77-гадовага мужчыну, які знік пад Баранавічамі, знайшлі ў Слоніме

77-гадовага мужчыну, які знік пад Баранавічамі, знайшлі ў Слоніме

77-гадовага мужчыну, які знік пад Баранавічамі, знайшлі ў Слоніме. Ён не змог патлумачыць, якім чынам апынуўся ў суседнім горадзе. У яго і раней былі правалы ў памяці, паведамляе intex-press.by.

Жыхар вёскі Дэколы Баранавіцкага раёна знік удзень 1 ліпеня. Сваякі меркавалі, што ён пайшоў у лес. Калі ж да вечара дахаты не вярнуўся, звярнуліся ў міліцыю і да валанцёраў. Пошукі пачаліся раніцай 2 ліпеня. Іх збіраліся працягваць і ўначы, але патэлефанавалі са Слоніма — пенсіянер знайшоўся ў 30 кіламетрах ад сваёй вёскі. Яго заўважыў выпадковы прахожы і паведаміў міліцыянерам. Як мужчына патрапіў у Слонім, невядома. Цяпер ён ужо знаходзіцца дома.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі