ААН высока ацэніць высілкі Лукашэнкі па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне
Такое меркаванне выказаў каардынатар ААН, пастаянны прадстаўнік Праграмы развіцця ААН у Беларусі Санака Самарасінха на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
"Беларусь працягвае граць пазітыўную ролю на фоне падзей, якія развіваюцца ў рэгіёне. Я думаю, што намаганні прэзідэнта Лукашэнкі таксама будуць высока ацэненыя", — перадае БелаПАН яго словы.
Самарасінха не выключыў, што роля Беларусі ва ўкраінскім крызісе дапамагла арганізаваць сустрэчу кіраўніка беларускага ўрада Міхаіла Мясніковіча з генеральным сакратаром ААН Пан Гі Мунам і адміністратарам ПРААН Хелен Кларк ў Нью-Ёрку ў рамках саміту ААН па клімаце.
Нагадаем, сёння ў Мінску праходзіць чарговае пасяджэнне кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ў Украіне ў фармаце Украіна — Расія — АБСЕ — прадстаўнікі сепаратыстаў.
Фота Еўрарадыё