ААН заклікала перагледзець указ аб нявыдачы пашпартоў беларускімі дыпмісіямі
Сцяг ААН
ААН заклікала перагледзець указ Лукашэнкі, паводле якога беларускія амбасады і консульствы больш не могуць мяняць пашпарты са скончаным тэрмінам прыдатнасці і афармляць іншыя дакументы. У твітары арганізацыі з'явілася наступнае паведамленне:
"#Belarus Указ аб забароне выдачы або падаўжэння пашпартоў за мяжой рызыкуе парушыць правы тысяч беларусаў у выгнанні, у тым ліку права на свабоду перамяшчэння. Ніхто не павінен адчуваць сябе вымушаным вярнуцца і падвергнуцца рызыцы пераследу. Мы заклікаем перагледзець указ у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі" .
#Belarus: Decree banning issuance or renewal of passports abroad risks violating rights of thousands of Belarusians in exile, including their freedom of movement. No one should feel pressured to return & risk persecution. We urge review of decree in line with int’l standards.
— UN Human Rights (@UNHumanRights) September 8, 2023
Указ Аляксандра Лукашэнкі №278 ад 4 верасня "Аб парадку выдачы дакументаў і ажыццяўлення дзеянняў" набыў моц 7 верасня. Згодна з дакументам, каб памяняць пашпарт або атрымаць новы пашпарт замест страчанага, грамадзянін Беларусі павінен вярнуцца з-за мяжы. Шмат для каго гэта пагражае крымінальнай адказнасцю, бо немалая частка мігрантаў апошніх гадоў пакінула Беларусь праз пераслед па палітычных матывах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.