Абама: у ваеннай інтэрвенцыі ва Украіну будзе свая цана
На брыфінгу ў Белым доме прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў, што занепакоены сітуацыяй на паўвыспе Крым.
Ён заклікаў Расію прытрымлівацца сваіх міжнародных дамоўленасцяў, паважаць суверэнітэт, межы Украіны і міжнародныя законы.
“Мы глыбока занепакоеныя інфармацыяй пра дзеянні Расіі ва Украіне. Мы асуджаем гвалт і падтрымліваем украінцаў у іх памкненні стабілізаваць сітуацыю ў краіне”, — заявіў ён.
Вашынгтон працягне абмяркоўваць сітуацыю ва Украіне непасрэдна з расійскім кіраўніцтвам, заявіў Абама. Таксама ён папярэдзіў Расію, што ў выпадку нейкага ваеннага ўмяшання ва Украіну ўзнікнуць пэўныя наступствы:
“У любой ваеннай інтэрвенцыі ва Украіну будзе свая цана”, — цытуе Барака Абаму УНІАН.