Абарона Баўмгертнера просіць суд вызваліць яго на парукі

У пятніцу суд Партызанскага раёна Мінска разглядае скаргу адвакатаў Уладзіслава Баўмгертнера на меру стрымання. Гэта будзе закрытае судовае паседжанне ў прысутнасці адвакатаў.



Як раней паведаміў адзін з адвакатаў Баўмгертнера, у цяперашні час не можа ісці гаворка пра вызваленне пад заклад, бо для гэтага ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам трэба кампенсаваць нанесеныя злачынствам страты, што аўтаматычна азначае прызнанне віны, адзначае РІА "Новости".

Нагадаем, кіраўніка "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера затрымалі ў панядзелак, 26 жніўня, у Мінску ў аэрапорце пасля сустрэчы з прэм'ерам Міхаілам Мясніковічам. Гендырэктар “Уралкалія” нанёс шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі, заявіў Следчы камітэт Беларусі. Баўмгертнеру выстаўленае абвінавачанне ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Следчы камітэт паведаміў, што страты па справе Беларускай калійнай кампаніі ацэньваюцца на 100 млн долараў. Баўмгертнер знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ.

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі