Абсурдна, але зразумела. Міхась Зуй пра цэнзуру ў серыяле пра “Песняроў”

Стваральнік "Песняроў" Уладзімір Мулявін / zviazda.by

Стваральнік "Песняроў" Уладзімір Мулявін / zviazda.by

“Зразумела, што такі дзіўны крок зрабілі не творцы фільма”, — каментуе Еўрарадыё акцёр-купалавец Міхась Зуй абсурдную сітуацыю вакол серыяла "За паўгадзіны да вясны" пра Уладзіміра Мулявіна і гурт "Песняры".  

Днямі стала вядома, што з яго афішы прыбралі двух акцёраў — Дзмітрыя Есяневіча і Георгія Пятрэнку, а эпізоды з іх удзелам перамантавалі ці проста выразалі.

Есяневіч трапіў у “чорны” спіс беларускіх чыноўнікаў пасля таго, як разам з іншымі калегамі у 2020 годзе сышоў з Купалаўскага тэатра. У фільме ён выконваў ролю бубнача "Песняроў" Аляксандра Дзямешкі. Такім чынам гурт у біяграфічным кіно застаўся без музыкі, які задае рытм.

У інтэрв’ю Еўрарадыё Міхась Зуй разважае пра працу акцёраў у рэпрэсіўныя часы, іх удзел у расійскіх праектах і цану цэнзуры. 

Абсурдна, але зразумела. Міхась Зуй пра цэнзуру ў серыяле пра “Песняроў”
Міхась Зуй / архіў акцёра

— Вядома, што ў гэтым серыяле здымаліся і іншыя купалаўцы, у тым ліку вы. Як вам сітуацыя?

— Так, здымаўся, але мая роля там была зусім невялікая. Нават не магу згадаць, ці былі ў мяне нейкія словы. Таму калі нехта вырашыць выпіліць мяне з гэтага фільма, можна зрабіць гэта без шкоды для сюжэта.

Для мяне гэта сітуацыя абсурдная, але зразумелая. Проста адна навіна з шэрагу іншых, часам бязглуздых навін з Беларусі, у якія цяжка паверыць, але яны ёсць.

Я не ведаю якасць гэтага фільма, якім ён атрымаўся, але ведаю, што акцёры вельмі сур’ёзна падыходзілі да працы, вывучалі матэрыял. Вядома, хацелася б, каб фільм пра “Песняроў” стваралі ў прынцыпе цалкам беларускія творцы, але вось не атрымалася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі