Ад цыгарэт — адзін канец. Каб доўга жыць, еш селядзец — #ІхНоравы

Замежныя навіны

Замежныя навіны / @rubanau_collage

Курэнне не дапаможа схуднець, а замена чырвонага мяса на селядзец, сардзіны і анчоўсы зберажэ тысячы жыццяў. Пакуль навукоўцы ладзяць даследаванні па выратаванні чалавецтва, свет працягвае здзіўляць нас сваімі незвычайнымі з'явамі.

Учора мы пісалі пра поўнае сонечнае зацьменне, за якім назіралі тысячы амерыканцаў. А сёння чытайце пра незвычайнае фіялетавае возера, ад выгляду якога немцы проста трацяць галовы.

Гэта традыцыйная рубрыка Еўрарадыё "Іх норавы" з міжнароднымі навінамі.

 

Фіялетавае возера

Возера Альгой у Баварскіх Альпах раптам зрабілася цёмна-фіялетавым. Незвычайная і прыгожая з'ява прыцягвае турыстаў з усёй Германіі. Людзі, якія ўжо ўбачылі гэты вадаём, апісваюць яго як "навуковае і эстэтычнае дзіва".

Нямецкае нацыянальнае ўпраўленне па ахове навакольнага асяроддзя заявіла, што змяненне колеру возера звязанае з пурпуровымі серабактэрыямі, якія трапілі на паверхню вады. Небяспекі для людзей яны не ўяўляюць.

Паводле навукоўцаў, гэтая з'ява — часовая і можа знікнуць разам з наступным дажджом. Так што калі вы цяпер у Германіі — хутчэй у Альпы.

От сигарет не похудеть. Не ешьте мясо, ешьте сельдь — #ИхНравы
Фіялетавае возера / Reuters/Scanpix/LETA

Курэнне не дапамагае схуднець

Навукоўцы з Капенгагенскага ўніверсітэта правялі даследаванне, якое развянчала папулярны міф пра тое, што курэнне дапамагае змагацца з лішняй вагой. У навуковым эксперыменце ўзялі ўдзел паўтара мільёна (!) еўрапейскіх курцоў.  

Усім вядома, што, калі чалавек кідае курыць, яго арганізм пачынае спальваць калорыі павольней, чым раней, праз што маса яго цела можа павялічыцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі