Адамовіч: не ў кабінетах, а на вуліцы трэба шукаць нацыянальную ідэю

Адамовіч: не ў кабінетах, а на вуліцы трэба шукаць нацыянальную ідэю

10 верасня госць Еўрарадыё — паэт, празаік, перакладчык з японскай мовы Андрэй Адамовіч.


Нацыянальную дзяржаву ў чыстым выглядзе ў сучасным свеце збудаваць нельга, перакананы Андрэй Адамовіч. Тым не менш крыху нацыяналізму Беларусі не зашкодзіла б. Нацыяналізму, скіраванага на пашырэнне выкарыстання беларускай мовы, павелічэнне колькасці беларускамоўных навучальных устаноў і гэтак далей. Тых базавых правоў беларусаў, якіх у сучаснай Беларусі не хапае.

Пра тое, як дадаць Беларусі пазітыўнага нацыяналізму і дзе шукаць нацыянальную ідэю, мы і разважаем у чарговым выпуску "Ідэі Х" з Андрэем Адамовічам.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".

Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі