Адамовіч: Пакуль Статкевіч у турме, не можа быць свабодных выбараў
Створана ініцыятыўная група па вылучэнні Мікалая Статкевіча кандыдатам у прэзідэнты.
Створана агульная ініцыятыўная група па вылучэнні Мікалая Статкевіча кандыдатам у прэзідэнты. Мэта кампаніі – вызваленне і рэабілітацыя палітзняволеных. Такую думку ў размове з Еўрарадыё выказала жонка Статкевіча Марына Адамовіч.
Марына Адамовіч: “Не можа быць свабодных дэмакратычных выбараў без вызвалення і аднаўлення ў правах кандыдата на выбарах 2010 года Мікалая Статкевіча і ўсіх палітзняволеных. На сёння асноўная задача – фарміраванне групы для падачы дакументаў”.
Мікалая Статкевіча асудзілі пасля выбараў 2010 года на 6 гадоў пазбаўлення волі.
Фота: naviny.by