Адаму Мальдзісу за 3 гады так і не ўсталявалі помнік

Адам Мальдзіс / euroradio.fm
Адаму Мальдзісу дагэтуль не ўсталявалі помнік. Ужо тры гады на магіле стаіць толькі крыж.
Мальдзіс — гісторык і літаратуразнаўца, які ўсё жыццё прысвяціў беларускай культуры і літаратуры XVII-XIX стагоддзяў. Адна з самых вядомых яго кніг на гістарычныя тэмы — "Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII стагоддзя: Нарысы быту і звычаяў".
Адам Мальдзіс быў блізкім сябрам Уладзіміра Караткевіча, пра якога напісаў кнігу ўспамінаў.
Навуковец памёр у студзені 2022-га. У яго гонар хацелі назваць бібліятэку ў Астраўцы, але пасля даносаў Бондаравай адмовіліся ад гэтага.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.