Адміна сатырычнага тэлеграм-канала маглі злавіць выпадкова

Адміна сатырычнага тэлеграм-канала маглі злавіць выпадкова

Адміна сатырычнага тэлеграм-канала "Советская Белоруссия" маглі злавіць выпадкова, піша nn.by. Напярэдадні стала вядома, што сілавікі перахапілі над ім кантроль, людзі сталі масава адпісвацца.

Тэлеграм-канал рабіўся ананімна, ён асвятляў падзеі ў Беларусі, імітуючы дзяржаўную прапаганду РБ. Па звестках "Нашай нівы", адмінам быў 36-гадовы Сяргей Буевіч. Ён працуе кладаўшчыком у лагістычным цэнтры. Яго затрымалі ў Мінску 28 красавіка і абвінавацілі ў размяшчэнні нацысцкай сімволікі ў двух тг-каналах, якія ён нібыта таксама вёў. І толькі пасля высветлілася, што Буевіч мае дачыненне яшчэ і да сатырычнага тэлеграм-канала.

Суд Фрунзенскага раёна асудзіў мужчыну на 25 сутак арышту якраз за першыя два тг-каналы — за дэманстрацыю нацысцкай сімволікі (сам ён казаў, што гэта быў жарт), і за непадпарадкаванне міліцыі пры затрыманні. Ці будуць нейкія наступствы за сатырычныя допісы, пакуль невядома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі